Шчаўе лжэсаланчаковае[3] (Rumex pseudonatronatus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі, Сібіры.
Шматгадовая расліна. Сцябло прямое, 100—120 см вышынёй. Пласцінкі ніжняга лісця ланцэтныя або лінейна-ланцэтныя, 10-30 × 1.5-5 см, паступова завостраныя, ля аснавання часам клінаватыя, па краі кучаравыя. Верхняе лісце больш вузкае і кароткае[4].
Суквецці вузка мяцёлкавыя, з коса ўверх накіраванымі галінамі. Кветаножкі ў сярэдняй або ніжняй частцы з патоўшчаным сучляненнем. Унутраныя лісточкі калякветніка пры пладах амаль круглявыя, 3-4.3 мм у даўжыню і ў шырыню, ля аснавання трохі сэрцападобныя, на верхавіне адцягнутыя, амаль цэльнакрайнія. Плады 2.1-2.3 × 1.2 мм, чырванавата-бурыя[4].